1

Пералік населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання, будзе абноўлены ў Беларусі

Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Дзяржатамнагляд) рыхтуе абноўлены Пералік населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання.

Работы па ўдакладненні радыяцыйнай абстаноўкі ўключаюць экспедыцыйныя выезды на тэрыторыі населеных пунктаў з адборам пробаў глебы і наступным вызначэннем утрымання радыенуклідаў цэзію-137, стронцыю-90 і ізатопаў плутонію.

На сённяшні дзень ужо распрацавана паэтапная праграма абследавання ўзроўняў радыеактыўнага забруджвання асобных участкаў Гомеля, уключаных у 2000-2016 гадах у гарадскую рысу. Таксама сфарміравана працоўная група і праведзены адбор проб глебы ў 14 пунктах горада. Пробы адбіраліся ў месцах масавага знаходжання людзей – у непасрэднай блізкасці ад дзіцячых садоў, школ, бальніц, іншых грамадскіх месцаў.

Абгрунтаванае рашэнне аб аднясенні тэрыторыі Гомеля да зоны пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем будзе прынята з улікам аналізу банка даных Нацыянальнай метэаслужбы Рэспублікі Беларусь, які змяшчае інфармацыю аб больш як 750 пробах па ўсіх зоніруючых радыенуклідах.

Маніторынг і ацэнка дынамікі радыеактыўнага забруджвання садзейнічае своечасоваму прыняццю мер па абароне насельніцтва і ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты устойлівага развіцця 3 і іншых МУР.

.

Крыніца інфармацыі