Пераможцаў конкурсу «Прадпрымальнік года» назвалі ў Мінску - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Пераможцаў конкурсу «Прадпрымальнік года» назвалі ў Мінску

30 лістапада 2023

24 лістапада 2023 года ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» па выніках работы ў 2022 годзе.

Конкурс праводзіўся па пяці намінацыях: «Паспяховы старт», «Стабільны поспех», «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці», «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг», «Эфектыўны індывідуальны бізнес». На падставе паказчыкаў дзейнасці ўдзельнікаў конкурсу вызначаны 34 пераможцы ад абласцей і г. Мінска.

Вынікі Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» адлюстраваны ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 верасня 2023 г. № 631.

Правядзенне Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» садзейнічае развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванню дзелавой актыўнасці насельніцтва, што ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 18 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА