26 лістапада 2024
22 лістапада 2024 г. у Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» па выніках дзейнасці за 2023 год.
Конкурс праводзіўся па пяці намінацыях: «Паспяховы старт», «Стабільны поспех», «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці», «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг», «Эфектыўны індывідуальны бізнес».
Усяго на ўдзел у конкурсе ў 2024 годзе было пададзена каля 500 заявак. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2024 г. № 759 пераможцамі вызначаны 34 удзельнікі. Дыпломамі «Ганаравы прадпрымальнік» узнагароджаны ТАА «ФРЭШПАК САЛЮШЭНС», ТАА «Шальлід».
Поўны спіс пераможцаў конкурсу даступны па спасылцы.
Правядзенне Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8 і іншых МУР.
Фота: economy.gov.by
КАРТА САЙТА