7 снежня 2022
2 снежня 2022 года ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Прадпрымальнік года» па выніках дзейнасці за 2021 год.
Конкурс праводзіўся па пяці намінацыях: «Паспяховы старт», «Стабільны поспех», «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці», «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг», «Эфектыўны індывідуальны бізнес». На падставе паказчыкаў дзейнасці ўдзельнікаў конкурсу вызначаны 34 пераможцы ад абласцей і г. Мінска.
Поўны пералік пераможцаў конкурсу «Прадпрымальнік года» даступны па спасылцы.
Правядзенне Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» садзейнічае развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванню дзелавой актыўнасці насельніцтва, што ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА