Пераможцы рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў вызначаны ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Пераможцы рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў вызначаны ў Беларусі

3 мая 2024

Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў за 2023 год сярод суб’ектаў гаспадарання рознай формы ўласнасці.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 92 суб’екты гаспадарання. У кожнай намінацыі вызначаны тры пераможцы. Найбольшая колькасць балаў арганізацыям налічвалася за наяўнасць механічных транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюць у якасці крыніцы энергіі электрычнасць. Найлепшых вынікаў у працы па зніжэнні выкідаў у 2023 годзе дасягнулі:

  • у намінацыі «арганізацыі, ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні якіх знаходзіцца ад 25 да 100 адзінак механічных транспартных сродкаў» – ДЛГУ «Шчучынскі лясгас», г. Шчучын, Гродзенская вобласць;
  • у намінацыі «арганізацыі, ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні якіх знаходзіцца 100 і больш адзінак механічных транспартных сродкаў» – РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», г. Мінск.

Правядзенне рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў уносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 13 і іншых МУР.

Падрабязней з вынікамі конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА