Перадача новай партыі медыцынскага абсталявання і СІА для барацьбы з COVID-19 - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Перадача новай партыі медыцынскага абсталявання і СІА для барацьбы з COVID-19

25 лістапада 2020

Чарговая партыя медыцынскага абсталявання і сродкаў індывідуальнай абароны (бескантактавыя тэрмометры, аднаразовыя халаты) для рэагавання на распаўсюд каронавіруса была закупленая і перададзеная дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання» для далейшай перадачы медыцынскім установам, школам і іншым арганізацыям.

Бескантактавыя тэрмометры хутка вымяраюць тэмпературу, скарачаючы колькасць і час фізічных кантактаў лекараў з пацыентамі. Гэта спрашчае працэдуру вызначэння стану хворага і дапамагае паменшыць перадачу віруса. Аднаразовыя халаты — неад’емны складнік пры лячэнні каронавіруса і абароны медыцынскіх работнікаў.

Падтрымка краіны ў барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА «Падтрымка архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь — 2», які рэалізуецца ў партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і пры кіраўніцтве Нацыянальнага каардынатара па дасягненню Мэт устойлівага развіцця, носіць сістэмны характар і ўносіць ўклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця.

КАРТА САЙТА