Першае пагадненне з гандлёвай сеткай па скарачэнні пластыкавых адходаў заключана ў Беларусі

Праблема пластыкавых адходаў актуальная для ўсяго свету. З мэтай скарачэння выкарыстання пластыка, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і гандлёвая сетка «Еўраопт» заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Асноўнымі задачамі Пагаднення з’яўляюцца рэалізацыя шэрагу практычных і арганізацыйных мер, накіраваных на зніжэнне выкарыстання пластыка, у тым ліку пластыкавай упакоўкі з яе замяшчэннем на экалагічна бяспечную (са шкла, паперы, тканіны і інш.), абмежаванне выкарыстання аднаразовага пластыкавага посуду.
Падпісанае пагадненне ўнясе ўклад у «экалагізацыю» бізнесу ў кантэксце ўстойлівага развіцця і «зялёнай» эканомікі, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13, 14, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб пагадненні можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/v-ramkax-gosudarstvenno-chastnogo-partnerstva-podpisano-pervoe-soglashenie-o-sotrudnichestve-po-snizheniju-4134/?fbclid=IwAR1fwHN9UmdPaJhqQ7PVPI_zTpplL9P1M7eErJ7vUiCBnObUn5M8o7d2Abc.