15 снежня 2023
13-15 снежня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце праходзіць школа маладога вучонага, арганізаваная з мэтай папулярызацыі навуковай інавацыйнай дзейнасці і аказання падтрымкі маладым вучоным у рэалізацыі іх навуковых ідэй. Арганізатарамі школы выступаюць Савет маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Адукацыйнае мерапрыемства аб’яднае каля 150 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў больш як з 20 устаноў вышэйшай адукацыі.
У рамках заняткаў маладыя вучоныя азнаёмяцца з дзейнасцю Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, сістэмай «Антыплагіят», даведаюцца аб спосабах падтрымкі таленавітай навуковай моладзі. Таксама ўдзельнікі школы навучацца эфектыўнаму менеджменту навуковай працы, прамоўніцкаму майстэрству, медыйнай пісьменнасці, інфармацыйнаму інструментарыю публікацыйнай дзейнасці, асновам інтэлектуальнай уласнасці і інш.
Правядзенне школы маладога вучонага ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб школе можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА