13 верасня 2019
Першы Рэгіянальны форум па ўстойліваму развіццю «Магілёўская вобласць – тэрыторыя ўстойлівага развіцця» прайшоў у Магілёве 28 чэрвеня 2019 г. у рамках Міжнароднага інвестыцыйнага форуму «Млын поспеху».
На выставе «Лакалізацыя мэтаў ўстойлівага развіцця — паспяховыя практыкі», прадстаўленай на Форуме, былі прэзентаваныя праекты, накіраваныя на дасягненне Мэтаў ўстойлівага развіцця ў раёнах Магілёўскай вобласці.
Асноўным фокусам Форуму стала тэма стратэгічнага планавання ўстойлівага развіцця на рэгіянальным узроўні. Прадстаўнікамі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта былі прэзентаваны асноўныя палажэнні канцэпцыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці да 2035 года. Магілёўская вобласць – першая з абласцей Рэспублікі Беларусь, якая пачала распрацоўваць такую стратэгію і вылучыла чатыры прыярытэтныя напрамкі рэгіянальнага развіцця: захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя, фарміраванне сацыяльна адказнага грамадства, развіццё высокатэхналагічных і канкурэнтаздольных вытворчасцей і паслуг, удасканаленне бізнес-асяроддзя.
З прывітальным словам на адкрыцці Форуму выступілі намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Руслан Страхар, Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыяна Шчоткіна (відэазварот), Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Аляксандра Салаўёва, выканаўчы дырэктар Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра Астрыд Зам.
КАРТА САЙТА