12 снежня 2024
10 снежня 2024 г. у Мінску прайшоў першы Рэспубліканскі форум маладых аналітыкаў.
Форум стаў новай пляцоўкай для размовы моладзі і экспертаў дзяржаўнага і прыватнага сектара па пытаннях развіцця Беларусі. Праца была падзелена на дзве асноўныя часткі. Падчас першай часткі паралельна працавалі пяць экспертных сесій: «IT-краіна 2.0 праз прызму месца і ролі прафесіі айцішніка ў беларускім грамадстве», «Беларусь як адукацыйны хаб», «Эканоміка будучай Беларусі вачыма маладых кадраў», «Асновы беларускага грамадства ў дынаміцы тэхналагічных інавацый», «Сацсеткі як эфектыўны інструмент узаемадзеяння з грамадствам». У другой частцы форуму адбылося пленарнае пасяджэнне з прэзентацыяй камандных аналітычных даследаванняў моладзі. Конкурсныя работы прадставілі 25 маладых людзей – удзельнікаў Летняй школы маладога аналітыка. Кожны прадстаўлены праект у далейшым атрымае практычнае прымяненне.
Форум праводзіцца Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў у рамках аднаго з этапаў развіцця моладзевага аналітычнага руху «Будучыня Беларусі», які рэалізуецца БІСД пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Развіццё моладзевага аналітычнага руху ўносіць уклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
Кароткі відэа агляд форума
КАРТА САЙТА