Перспектывы інавацыйнага развіцця Беларусі абмяркуюць у Мінску - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Перспектывы інавацыйнага развіцця Беларусі абмяркуюць у Мінску

27 верасня 2023

28-29 верасня 2023 года пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сістэма «навука – тэхналогіі – інавацыі»: метадалогія, вопыт, перспектывы».

Праграма канферэнцыі ўключае:

  • Актуальныя трэнды, стратэгіі, мадэлі і прагнозы развіцця навукова-тэхнічнай сферы;
  • Працэсы дыфузіі тэхналогій у сістэме «навука – вытворчасць»;
  • Рэсурсы і інфраструктура інавацыйнага развіцця;
  • Рэгуляванне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці: досвед і перспектывы.

Па выніках працы Канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў. Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі за 2022 год даступны па спасылцы.

Правядзенне Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сістэма «навука – тэхналогіі – інавацыі»: метадалогія, вопыт, перспектывы» робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусі Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА