1

Перспектывы развіцця электратранспарту ў Беларусі

Адной з задач МУР 11 «Забеспячэнне адкрытасці, бяспекі, надзейнасці і экалагічнай устойлівасці гарадоў і населеных пунктаў» з’яўляецца забеспячэнне да 2030 года магчымасці карыстацца бяспечнымі, недарагімі, даступнымі і экалагічна устойлівымі транспартнымі сістэмамі. Гэтым патрабаванням адказвае электратранспарт.

Зараз у Беларусі распрацоўваецца Дзяржаўная праграма па развіцці электратранспарту на 2021–2025 гады. У ёй прадугледжваецца арганізацыя і вытворчасць электратранспарту і электрамабіляў, правядзенне навуковых даследаванняў, распрацоўка вопытных узораў, падрыхтоўка нарматыўных тэхнічных актаў па выкарыстанні электратранспарту і пашырэнне сеткі зарадных станцый.

Паралельна з распрацоўкай праграмы па развіцці электратранспарту ідзе распрацоўка Дзяржаўнай праграмы развіцця транспартнага комплексу на 2021–2025 гады, у якую ўваходзяць мерапрыемствы па далейшай электрыфікацыі транспарту. Згодна з праграмай да канца 2025 года доля электрыфікаваных транспартных сродкаў, якія выконваюць гарадскія пасажырскія перавозкі ў рэгулярных зносінах, павінна павялічыцца да 30%.

Нараўне з распрацоўкай праграмных дакументаў у сферы развіцця электратранспарту ў Беларусі робяцца практычныя дзеянні ў гэтым кірунку. Мінскі аўтазавод распрацаваў першы ў гісторыі краіны электрагрузавік для працы ў гарадскіх умовах. Ён з’яўляецца бясшумным, экалагічным і эканамічным, а стварэнне электрычных МАЗаў можа стаць адным з перспектыўных напрамкаў развіцця аўтахолдынга да 2030 года.

Фота: Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь