1

Перспектывы развіцця сферы інтэлектуальнай уласнасці абмеркавалі ў Мінску

20 кастрычніка 2022 года ў Мінску прайшла II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», арганізаваная Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці.

У 2022 годзе тэма канферэнцыі — праблемы прававога рэгулявання інтэлектуальнай уласнасці, прававая ахова і абарона аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, у тым ліку ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, эканамічныя і іншыя аспекты інтэлектуальнай уласнасці.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных дзяржаў, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, а таксама кіраўнікі дзяржаўных органаў, члены Парламента, грамадскія дзеячы і вучоныя.

Па выніку мерапрыемства паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці і Расійскай дзяржаўнай акадэміяй інтэлектуальнай уласнасці падпісаны Дагавор аб рэалізацыі сеткавага трэка.

Правядзенне Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.