1

Перспектывы развіцця турызму абмяркуюць у Мінску

28 верасня 2022 года ў Мінску адбудзецца ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Перспектывы развіцця турызму ў сучасных умовах: сусветныя тэндэнцыі і рэгіянальныя кантэксты», прымеркаваная да Сусветнага дня турызму.

Сусветны дзень турызму штогод адзначаецца 27 верасня. Тэма 2022 года – «Пераасэнсаваць турызм», якая заклікае выкарыстоўваць вымушаную паўзу, каб не проста аднавіцца пасля крызісу, але і выйсці з яго лепш і ўстойлівей.

Да Сусветнага дня турызму Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў Статыстычны агляд, які змяшчае інфармацыю аб турыстычнай дзейнасці ў Беларусі за 2021 год.

Спланаваная і рэгуляваная дзейнасць у сферы турызму ўносіць значны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.