1

Першы Рэгіянальны форум па ўстойліваму развіццю «Магілёўская вобласць – тэрыторыя ўстойлівага развіцця»

Першы Рэгіянальны форум па ўстойліваму развіццю «Магілёўская вобласць – тэрыторыя ўстойлівага развіцця» прайшоў у Магілёве 28 чэрвеня 2019 г. у рамках Міжнароднага інвестыцыйнага форуму «Млын поспеху».

На выставе «Лакалізацыя мэтаў ўстойлівага развіцця — паспяховыя практыкі», прадстаўленай на Форуме, былі прэзентаваныя праекты, накіраваныя на дасягненне Мэтаў ўстойлівага развіцця ў раёнах Магілёўскай вобласці.

Асноўным фокусам Форуму стала тэма стратэгічнага планавання ўстойлівага развіцця на рэгіянальным узроўні. Прадстаўнікамі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта былі прэзентаваны асноўныя палажэнні канцэпцыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці да 2035 года. Магілёўская вобласць – першая з абласцей Рэспублікі Беларусь, якая пачала распрацоўваць такую стратэгію і вылучыла чатыры прыярытэтныя напрамкі рэгіянальнага развіцця: захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя, фарміраванне сацыяльна адказнага грамадства, развіццё высокатэхналагічных і канкурэнтаздольных вытворчасцей і паслуг, удасканаленне бізнес-асяроддзя.

З прывітальным словам на адкрыцці Форуму выступілі намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Руслан Страхар, Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыяна Шчоткіна (відэазварот), Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Аляксандра Салаўёва, выканаўчы дырэктар Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра Астрыд Зам.

Прэзентацыі Форуму:

Павел Марыненка, знамеснік Старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта

Аляксей Палавікоў, намеснік Старшыні Клічаўскага раённага выканаўчага камітэта

Аляксей Шадракоў, загадчык Магілёўскага рэгіянальнага цэнтра сацыяльна-эканамічных даследаванняў дзяржаўнай навуковай установы Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Сяргей Тарасюк, дырэктар Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый

Морыц Шміт, навуковы кіраўнік праектаў і кіраўнік групы па тэме Сур Аб’яднання «Павестка-21» зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія (LAG 21 NRW)

Кірыл Сцежкін, каардынатар праектаў ПРААН, Марына Каліноўская, кіраўніца праекта ПРААН «Садзейнічанне занятасці і самазанятасці ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь», Людміла Сакалоўская, кіраўніца праекта ЕС-ПРААН «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні».