План па распрацоўцы стандартаў для рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця зацверджаны ў Рэспубліцы Беларусь

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Перспектыўны план на 2020 – 2030 гады па распрацоўцы дзяржаўных і міждзяржаўных стандартаў для рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця.
Распрацоўваць дзяржаўныя і міждзяржаўныя стандарты будуць на аснове стандартаў Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ISO), Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (IEC), Еўрапейскага камітэта па стандартызацыі (CEN) і Еўрапейскага камітэта па стандартызацыі ў электратэхніцы (CENELEC). Усяго ў План уключылі 362 стандартаў (285 СТБ і 77 ДАСТ), у тым ліку для рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця:
№ 2. Ліквідацыя голаду – 47 стандартаў;
№ 6. Чыстая вада і санітарыя – 68 стандартаў;
№ 7. Недарагая і чыстая энергія – 66 стандартаў;
№ 8. Годная праца і эканамічны рост – 17 стандартаў;
№ 9. Індустрыялізацыя, інавацыі і інфраструктура – 44 стандарты;
№ 11. Устойлівыя гарады і населеныя пункты – 61 стандарт;
№ 12. Адказнае спажыванне і вытворчасць – 31 стандарт;
№ 13. Барацьба са змяненнем клімату – 28 стандартаў.
Распрацоўка стандартаў дапаможа стварыць спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь. План будуць рэгулярна пераглядаць і актуалізаваць у адпаведнасці з новымі міжнароднымі і рэгіянальнымі стандартамі.
Азнаёміцца з планам можна на сайце Дзяржстандарту.