Пляцоўка па Мэтам устойлівага развіцця была арганізавана на Фестывалі навукі

2 верасня 2023 года ў рамках Фестывалю навукі Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка была арганізавана пляцоўка па Мэтах устойлівага развіцця.
Наведвальнікі любога ўзросту маглі прыняць удзел у актыўнасцях пляцоўкі. У ліку прапанаваных заданняў: збіраць пазлы з сімваламі Мэт устойлівага развіцця, ствараць тэматычныя калажы, адгадваць загадкі аб ключавых паняццях устойлівага развіцця, прыняць удзел у гульнях «Меркавання», «Гексы», «МУР асацыяцыі», «МУР: Што? Дзе? Калі?» і інш.
Акрамя таго, для ўдзельнікаў фестывалю, была праведзена інтэрактыўная лекцыя «МУР: крок наперад», дзе былі прадстаўлены гісторыя станаўлення і каштоўнасці канцэпцыі ўстойлівага развіцця, раскрыты прынцыпы метадалогіі адукацыі для ўстойлівага развіцця як вядучага метаду суправаджэння і забеспячэння ўстойлівасці развіцця чалавечых рэсурсаў, людзей, арганізацый, рэгіёнаў.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб пляцоўцы па МУР можна азнаёміцца па спасылцы.