17 сакавіка 2021
17 сакавіка 2021 г. Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Ісачанка А.М. прыняў удзел у сегменце высокага ўзроўню Рэгіянальнага форуму ЕЭК ААН па ўстойлівым развіцці, які праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі.
У сваім выступленні Нацыянальны каардынатар Беларусі пацвердзіў прыхільнасць Рэспублікі Беларусь эфектыўнаму і своечасоваму выкананню Парадку дня – 2030 і адзначыў, што Беларуссю вядзецца паслядоўны рух да ўстойлівага развіцця з уцягваннем усіх слаёў насельніцтва, з грамадзянскай супольнасцю, бізнэсам, у цесным супрацоўніцтве з рэгіянальнымі і міжнароднымі партнёрамі.
А.М. Ісачэнка падкрэсліў, што Беларусь у галіне ўстойлівага развіцця ў далейшым сканцэнтруецца на такіх прыярытэтных кірунках, як моцныя рэгіёны, дзяржава-партнёр, інтэлектуальная краіна, шчаслівая сям’я, якія былі выпрацаваны падчас шостага Усебеларускага народнага сходу ў лютым гэтага года.
Нацыянальны каардынатар Беларусі заклікаў міжнародную супольнасць да збавення ад нацыянальнай ізаляцыі і абмежавальных мер, якія сталі нормай у каранавірусную эпоху, да аздараўлення нацыянальных эканомік, умацавання чалавечага патэнцыялу, справядлівага доступу да вакцын супраць COVID-19.
А.М. Ісачанка прапанаваў у будучыні правесці на палях Рэгіянальнага форуму ЕЭК ААН мерапрыемствы з удзелам нацыянальных каардынатараў па МУР для абмену вопытам.
КАРТА САЙТА