ПРААН у Беларусі падтрымае новыя рэгіянальныя ініцыятывы для людзей з інваліднасцю

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, кожны шосты жыхар Зямлі (16% насельніцтвы) мае інваліднасць. Для Беларусі гэты паказчык складае каля 6%.
Людзі з інваліднасцю па-ранейшаму сутыкаюцца з сур’ёзнымі цяжкасцямі ў розных сферах жыцця: пры атрыманні адукацыі, медыцынскіх паслуг і прыеме на працу.
У сярэднім па свеце пагадзінная аплата працы людзей з інваліднасцю на 12% ніжэйшая, чым у людзей без інваліднасці, а маладыя людзі з інваліднасцю ў два разы часцей застаюцца без працы і адукацыі ў параўнанні са сваімі аднагодкамі без інваліднасці. У Беларусі ўзровень беспрацоўя складае 3,5%, аднак для мужчын з інваліднасцю гэты паказчык дасягае 16,5%, для жанчын – 13%.
Дасягнуць устойлівага развіцця можна толькі ў інклюзіўным грамадстве, у якім ва ўсіх людзей без выключэння ёсць роўны спектр магчымасцяў. «Не пакінуць нікога ззаду» – адзін з ключавых прынцыпаў працы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) па ўсім свеце.
У Беларусі ПРААН падтрымлівае навучанне і працаўладкаванне людзей з інваліднасцю, павышае даступнасць сферы паслуг і медыцынскіх тэхналогій, а таксама падтрымлівае развіццё сацыяльных прадпрыемстваў, якія працаўладкоўваюць людзей з інваліднасцю. ПРААН садзейнічае і прасоўванню інклюзіўнага экалагічнага валанцёрства, што дапамагае маладым людзям з інваліднасцю сацыялізавацца і рабіць свой унёсак у экалагічнае развіццё.
Для стварэння інклюзіўнага грамадства важна:
- Павышаць дасведчанасць аб патрэбах людзей з інваліднасцю і інфармаваць іх саміх аб сваіх правах і магчымасцях;
- Ствараць умовы для навучання і працаўладкавання людзей з інваліднасцю;
- Развіваць безбар’ернае асяроддзе.
ПРААН у Беларусі працягвае аказваць падтрымку па гэтых напрамках у рамках новых пілотных ініцыятыў па дасягненні МУР у розных рэгіёнах краіны.
.
Поўны тэкст артыкула даступны на афіцыйным сайце ПРААН.