1

Праект «Дыстанцыйны анлайн-лагер для людзей з інваліднасцю» – уклад у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 10

Праект «Дыстанцыйны анлайн-лагер для людзей з інваліднасцю» рэалізаваны тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАНамі) у Бабруйску і Лідзе. У ім таксама паўдзельнічалі людзі з Клічава і Асіповічаў. У спецыяльнай групе размяшчаліся відэазвароты спецыялістаў аддзялення, конкурсы, спартыўныя размінкі, танцавальныя флэшмобы, карысныя майстар-класы, матэрыялы па бяспецы жыццядзейнасці, вялася асабістая перапіска з кожным з удзельнікаў. Гэта дапамагло людзям з інваліднасцю лепш перанесці ўмовы самаізаляцыі. У аддзяленні дзённага знаходжання ТЦСАНа выкарыстоўваюцца і іншыя інавацыйныя метады працы: выкарыстанне альтэрнатыўнай камунікацыі і інтэрактыўныя камунікацыйныя дошкі. Больш падрабязна аб гэтай працы можна пачытаць на bobrlife.by.

Праект «Дыстанцыйны анлайн-лагер для людзей з інваліднасцю» ўносіць уклад у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 10.

Фота: bobrlife.by