Праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб ахове здароўя вынесены на грамадскае абмеркаванне - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб ахове здароўя вынесены на грамадскае абмеркаванне

5 снежня 2024

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь праводзіць грамадскае абмеркаванне праекту Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб ахове здароўя.

Кодэксам урэгуляваны важнейшыя грамадскія адносіны, звязаныя з рэалізацыяй канстытуцыйнага права грамадзян на ахову здароўя, упарадкавана і актуалізавана заканадаўства ў галіне аховы здароўя, забяспечана яго ўзгодненасць, кампактнасць і зручнасць ва прымяненні.

Прапановы і заўвагі па праекце Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб ахове здароўя можна выказаць з 29 лістапада па 9 снежня 2024 г. у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі.

Прыняцце Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб ахове здароўя ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 3 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА