1

Праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб ахове здароўя вынесены на грамадскае абмеркаванне

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь праводзіць грамадскае абмеркаванне праекту Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб ахове здароўя.

Кодэксам урэгуляваны важнейшыя грамадскія адносіны, звязаныя з рэалізацыяй канстытуцыйнага права грамадзян на ахову здароўя, упарадкавана і актуалізавана заканадаўства ў галіне аховы здароўя, забяспечана яго ўзгодненасць, кампактнасць і зручнасць ва прымяненні.

Прапановы і заўвагі па праекце Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб ахове здароўя можна выказаць з 29 лістапада па 9 снежня 2024 г. у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі.

Прыняцце Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб ахове здароўя ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 3 і іншых МУР.