Праект па павышэнні лічбавай мабільнай пісьменнасці людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю рэалізуецца ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Праект па павышэнні лічбавай мабільнай пісьменнасці людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю рэалізуецца ў Беларусі

16 лістапада 2023

У Беларусі стартаваў новы этап праекта па лічбавай пісьменнасці для людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю #яанлайн. Праект праводзіцца па ініцыятыве кампаніі А1 пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Фонду народанасельніцтва ААН (ЮНФПА) у Рэспубліцы Беларусь.

У рамках праекту аб’ядноўваюцца тыя, хто жадае навучыцца карыстацца смартфонам і мабільным інтэрнэтам ці дапамагчы ў гэтым іншым.

Да канца 2023 года запланавана правядзенне 12 майстар-класаў па лічбавай пісьменнасці ў шасці гарадах Беларусі – Гомелі, Віцебску, Баранавічах, Гродне, Брэсце і Магілёве. Заняткі пройдуць у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Акцэнт у навучанні зроблены на такім важным напрамку, як бяспека ў інтэрнэце, а таксама на правілах бяспекі пры зносінах з тэлефоннымі ашуканцамі.

Акрамя таго, у рамках праекта ў дапамогу навучэнцам распрацаваны метадычныя матэрыялы:

Павышэнне лічбавай мабільнай пісьменнасці людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4910 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце #яанлайн можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА