Праект па павышэнні лічбавай мабільнай пісьменнасці людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю рэалізуецца ў Беларусі

У Беларусі стартаваў новы этап праекта па лічбавай пісьменнасці для людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю #яанлайн. Праект праводзіцца па ініцыятыве кампаніі А1 пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Фонду народанасельніцтва ААН (ЮНФПА) у Рэспубліцы Беларусь.
У рамках праекту аб’ядноўваюцца тыя, хто жадае навучыцца карыстацца смартфонам і мабільным інтэрнэтам ці дапамагчы ў гэтым іншым.
Да канца 2023 года запланавана правядзенне 12 майстар-класаў па лічбавай пісьменнасці ў шасці гарадах Беларусі – Гомелі, Віцебску, Баранавічах, Гродне, Брэсце і Магілёве. Заняткі пройдуць у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Акцэнт у навучанні зроблены на такім важным напрамку, як бяспека ў інтэрнэце, а таксама на правілах бяспекі пры зносінах з тэлефоннымі ашуканцамі.
Акрамя таго, у рамках праекта ў дапамогу навучэнцам распрацаваны метадычныя матэрыялы:
- #яанлайн-даведнік з інструкцыямі для інтэрнэт-карыстальнікаў-пачаткоўцаў;
- практычныя парады для сацыяльных работнікаў;
- даведнік «Смартфон – гэта лёгка!» на яснай мове для людзей з інваліднасць.
Павышэнне лічбавай мабільнай пісьменнасці людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце #яанлайн можна азнаёміцца па спасылцы.