Праект «Разумныя гарады» рэалізуецца ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Праект «Разумныя гарады» рэалізуецца ў Беларусі

16 красавіка 2022

У Беларусі сур’ёзная ўвага ўдзяляецца развіццю разумных устойлівых гарадоў.

Праект «Разумныя гарады Беларусі» з’яўляецца адным са складальнікаў лічбавай трансфармацыі краіны і прадугледжвае стварэнне ў рэгіёнах роўных магчымасцей шляхам комплекснага і паслядоўнага ўкаранення лічбавых рашэнняў.

Ядро праекта – сістэмаўтваральнае мерапрыемства па стварэнню тыпавой рэгіянальнай дзяржаўнай лічбавай платформы «Разумны горад». Сёння прыкладанне ўжо даступна для Полацка, Баранавіч, Оршы, Глыбокага, Пінска, Браслава. Створаны ўмовы для з’яўлення прыкладання для Жодзіна, Нароўлі і Лепеля. Праведзены прэзентацыі праекта для Навагрудка, Барысава, Нясвіжа, Смаргоні. Таксама, у рамках праекта плануецца стварэнне цэнтра кіравання рухам, інфармацыйнай сістэмай па арганізацыі і бяспецы дарожнага руху, сістэмай маніторынгу навакольнага асяроддзя, нацыянальным геапарталам. Будзе прадоўжана ўкараненне валаконна-аптычнай інфраструктуры і стварэнне тэхналагічнай інфраструктуры для апрацоўкі даных. У частцы пілотных праектаў запланаваны арганізацыя ў Оршы цэнтраў аператыўнага рэагавання, тэставай зоны бесправадной сувязі 5G, маштабаванне дадатку «Мой горад», выкананне эксперыментальнага праекта «Разумны квартал».

Рэалізацыя канцэпцыі разумнага горада ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8, 9, 10, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце «Разумныя гарады Беларусі» можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.sb.by/articles/tsifrovoy-standart-dlya-goroda.html.

КАРТА САЙТА