1

Праект «Стартап-марафон» стартаваў у Беларусі.

1 сакавіка 2022 года ў Беларусі стартаваў «Стартап-марафон». Праект накіраваны на развіццё і падтрымку стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва краіны і рэалізуецца Белаграпрамбанкам пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускага інавацыйнага фонду і бізнес-супольнасці.

Прыняць удзел у «Стартап-марафоне» могуць уладальнікі стартап-ідэі, распрацоўшчыкі інавацыйных тэхналогій і дзейныя стартапы па напрамках:

  • AgroTech (тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы);
  • Creative (лічбавыя тэхналогіі ў медыя, дызайне і культуры і інш.);
  • Fintech (фінансавыя тэхналогіі, сэрвісы і электронная камерцыя);
  • TechNet (перадавыя вытворчыя тэхналогіі).

Конкурсная праграма працягнецца да лістапада 2022 года і будзе праходзіць у тры этапы:

  • адукацыйны этап (прапрацоўка бізнес-ідэі, падрыхтоўка мадэлі бізнес-праекта, распрацоўка бізнес-плана);
  • акселерацыйны этап (прапрацоўкі элементаў бізнес-мадэлі для дасягнення фінансавай устойлівасці праекта, падрыхтоўка прэзентацыі праекта);
  • рэспубліканскі DemoDay (прэзентацыя стартапа).

Правядзенне «Стартам-марафону» зробіць уклад у павышэнне эканамічнай пісьменнасці, папулярызацыю і развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце «Стартап-марафон» можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/pressconference/view/ot-idei-do-uspeshnogo-startapa-o-zapuske-respublikanskoj-konkursnoj-programmy-belagroprombanka-startap-marafon-1430.