1

Праект Стратэгіі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь да 2030 года вынесены на грамадскія абмеркаванні

З 14 лютага па 1 красавіка 2020 г. Міністэрства адукацыі ладзіць грамадскія абмеркаванні Стратэгіі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь да 2030 года.

Арыентацыя на будучыя пакаленні – адзін з акселератараў дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь. Таму прыняцце Стратэгіі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь да 2030 года з’яўляецца важным этапам у рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

У праекце Стратэгіі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь да 2030 года дзяржаўная маладзёжная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь разглядаецца як стратэгічны кірунак сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства, а моладзь – як найбольш актыўная частка грамадства.

Мэтай Стратэгіі з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця моладзі і ўзмацненне яе ролі ў сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь.

У якасці асноўных прыярытэтаў у праекце Стратэгіі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь да 2030 года прапанаваныя: адукацыя, працаўладкаванне моладзі, здароўе моладзі, маладая сям’я, грамадскі ўдзел, вольны час і творчасць, бяспека.

З праектам Стратэгіі можна азнаёміцца на сайце Міністэрства адукацыі. Заўвагі і прапановы можна накіраваць па электронным адрасе client@minedu.unibel.by да 1 красавіка 2020 года.

Фота: sb.by