Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў» разгледжаны ў Палаце Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў» разгледжаны ў Палаце Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

8 кастрычніка 2019

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў» прыняты ў першым чытанні 2 кастрычніка 2019 года на сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Прыняцце Закона будзе спрыяць рэалізацыі правоў грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, выкананню абавязацельстваў па міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь, а таксама дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця ў галіне захавання і аднаўлення прыродных экасістэм, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у прыватнасці, Мэты ўстойлівага развіцця 15 – захаванне экасістэм сушы .

Законапраект накіраваны на комплекснае рэгуляванне на заканадаўчым узроўні шматлікіх грамадскіх адносін у галіне аховы і выкарыстання тарфянікаў – і тых, якія знаходзяцца ў натуральным або блізкім да натуральнага стане (балот), і тых, якія асушваліся для розных мэтаў.

Законапраектам вызначаюцца:

• кампетэнцыя дзяржаўных органаў у сферы аховы і выкарыстання тарфянікаў;

• парадак распрацоўкі схемы размеркавання тарфянікаў па напрамках выкарыстання;

• парадак ўстанаўлення межаў тарфянікаў, пытанні вядзення іх ўліку;

• рэжым аховы і выкарыстання натуральных балот, парадак кіравання імі;

• патрабаванні па рацыянальным выкарыстанні асушаных тарфянікаў пры ажыццяўленні гаспадарчай дзейнасці (сельская гаспадарка, лясная гаспадарка, здабыча торфу і г.д.);

• патрабаванні па ахове і выкарыстанні тарфянікаў пры плантацыйным вырошчванні раслін, а таксама пры рубках і сенакосу балотнай расліннасці ў мэтах захавання натуральных балот ці атрымання расліннай біямасы;

• парадак экалагічнай рэабілітацыі тарфянікаў;

• пытанні навуковага забеспячэння ў галіне аховы і выкарыстання тарфянікаў, іх інвентарызацыі, маніторынгу і іншыя пытанні.

Пры падрыхтоўцы праекта Закона ўлічваліся палажэнні стратэгіі захавання і рацыянальнага (устойлівага) выкарыстання тарфянікаў, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2015 г. № 1111, а таксама практыка прымянення існуючых прававых нормаў у гэтай сферы.

КАРТА САЙТА