8 кастрычніка 2019
Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў» быў прыняты ў першым чытанні 2 кастрычніка 2019 года на сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
Прыняцце Закона будзе спрыяць рэалізацыі правоў грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, выкананню абавязацельстваў па міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь, а таксама дасягненню Мэт устойлівага развіцця ў галіне захавання і аднаўлення натуральных экасістэм, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у прыватнасці, Мэты ўстойлівага развіцця 15 – «Захаванне экасістэм сушы».
Законапраект накіраваны на комплекснае рэгуляванне на заканадаўчым узроўні шматстайных грамадскіх адносін у галіне аховы і выкарыстання тарфянікаў – і тых, якія знаходзяцца ў натуральным або блізкім да натуральнага стане (балоты), і тых, якія былі асушаныя для розных мэтаў.
Законапраектам вызначаюцца:
Пры падрыхтоўцы праекта Закона ўлічваліся палажэнні стратэгіі захавання і рацыянальнага (устойлівага) выкарыстання тарфянікаў, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2015 г. № 1111, а таксама практыка прымянення існуючых прававых нормаў у гэтай сферы.
КАРТА САЙТА