24 лістапада 2024
Пастановай Савета Міністраў ад 5 лістапада 2024 г. № 816 у новай рэдакцыі выкладзена Праграма стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі для зарадкі электрамабіляў.
Праграма стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі для зарадкі электрамабіляў распрацавана ў мэтах стымулявання выкарыстання ў Рэспубліцы Беларусь электрамабіляў шляхам стварэння развітой зараднай інфраструктуры і накіравана на развіццё ў Рэспубліцы Беларусь эканамічна эфектыўнай дзяржаўнай зараднай сеткі для зарадкі электрамабіляў.
У рамках Праграмы плануецца вызначыць асноўныя кірункі развіцця дзяржаўнай зараднай сеткі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з улікам сучасных сусветных тэндэнцый, распрацаваць перспектыўную мадэль развіцця дзяржаўнай зараднай сеткі ў гарадскіх населеных пунктах і на асноўных аўтамагістралях, вызначыць паэтапнае развіццё дзяржаўнай зараднай сеткі дзяржаўнага аператара.
Праграмай таксама ўрэгуляваны пытанні развіцця дзяржаўнай зараднай сеткі, фінансавага забеспячэння, асноўныя рызыкі і механізмы кіравання імі.
Развітая зарадная інфраструктура ў Беларусі з’яўляецца ключавым фактарам
інтэнсіўнага ўкаранення электрамабіляў і ўмовай для развіцця ўласнай вытворчасці электрамабіляў і аўтакампанентаў. На 1 студзеня 2024 г. сетка ЭЗС уключае 1020 станцый. Яе развіваюць РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта», ААТ «БЕЛСЕЛЬЭЛЕКТРАСЕЦБУД», РУП «БЕЛТЭЛЕКАМ», ААТ «Віцязь», шэраг уладальнікаў сетак аўтазаправачных станцый, а таксама ажыццяўляецца адзінкавая ўстаноўка ЭЗС суб’ектамі гаспадарання.
Развіццё сеткі ЭЗС уносіць значны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 9, 12 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА