8 верасня 2021
3 верасня 2021, пад старшынствам намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юрыя Назарава, адбыўся семінар «Развіццё цыфравізацыі прадпрыемстваў прамысловасці».
У семінары прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты падраздзяленняў Міністэрства эканомікі, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства энергетыкі, канцэрнаў «Беллеспаперапрам», «Белнафтахім» і «Беллегпрам», Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта і адміністрацыі Светлагорскага раёна.
Мэта правядзення мерапрыемства — падзяліцца вопытам пераходу ад аўтаматызацыі да цыфравізацыі, абмеркаваць інструменты падтрымкі лічбавай трансфармацыі прамысловасці, а таксама асаблівасці ўкаранення цыфравізацыі.
Галоўная перавага цыфравізацыі складаецца ў пашырэнні магчымасцяў за кошт новых тэхналогій, што павышае эфектыўнасць работы прадпрыемства ў цэлым. Лічбавыя тэхналогіі дазваляюць бізнэсу аналізаваць продажу, запасы, стан вытворчых магутнасцяў і аперацыйных працэсаў на новым узроўні.
Цыфравізацыі прадпрыемстваў прамысловасці ўносіць важны ўклад на дасягненне Мэтаў ўстойлівага развіцця 9, 12 і іншых.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб семінары можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/society/view/nazarov–programmnye–produkty–po–tsifrovizatsii–neobhodimo–vnedrit–v–blizhajshuju–pjatiletku-458245-2021/?fbclid=IwAR1oWaJmAO7xNvgzAAybhWBoJlZqjDEdQ1zr02tCGxTiQGBbCeKxTIzHx_E.
КАРТА САЙТА