1 лютага 2021
У рамках падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу у абласцях Беларусі праходзяць абласныя сходы дэлегатаў. На гэтых сустрэчах кіраўнікі міністэрстваў, іншых арганізацый прэзентуюць напрамкі развіцця краіны і рэгіёнаў па ключавых кірунках дзейнасці, а дэлегаты ўносяць канкрэтныя прапановы па развіцці рэгіёнаў, агучваюць найбліжэйшыя задачы і напрамкі развіцця. Таксама на сходах абмяркоўваюцца ініцыятывы па працы з моладдзю, прапановы па далейшым развіцці сфер аховы здароўя, адукацыі і культуры ды іншых.
Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Анатоль Ісачанка прыняў удзел у сходзе ўдзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу ад Мінскай вобласці, дзе акцэнтаваў увагу на неабходнасці лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця і важнасці імплементацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года не толькі на нацыянальным, але і на рэгіянальным узроўні.
VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11–12 лютага ў Мінску. Усебеларускі народны сход – гэта маштабны народны форум, які аб’ядноўвае прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў для абмеркавання важных грамадска-палітычных пытанняў. На форуме абмяркоўваюць прапановы, якія паступілі ад грамадзян падчас дыялогавых пляцовак, падчас прамых тэлефонных ліній і прыёмаў, якія праводзяцца мясцовымі ўладамі. Гэта пытанні самакіравання, сацпадтрымкі, медыцыны, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, моладзевай палітыкі і іншыя.
Актуальныя навіны па падрыхтоўцы сходу можна пачытаць на vsebel.by.
КАРТА САЙТА