31 студзеня 2025
29 студзеня 2025 года ў Менску адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Прамысловая галіна – аснова стратэгічнага развіцця і тэхналагічнага суверэнітэту краіны. Конкурс «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь».
На прэс-канферэнцыі абмяркоўваліся перспектывы развіцця прамысловага патэнцыялу Беларусі, актуальныя інавацыі ў машынабудаванні, развіццё айчыннай мікраэлектронікі, узаемадзеянне ўстаноў вышэйшай адукацыі і прадпрыемстваў па падрыхтоўцы высокапрафесійных інжынерных кадраў, а таксама ўмовы і парадак правядзення Рэспубліканскага конкурсу «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь – 2025».
У ходзе мерапрыемства адзначана, што прамысловая вытворчасць сёння фарміруе больш як чвэрць валавога ўнутранага прадукту Беларусі. Найбольш развітыя галіны – машынабудаўнічы комплекс, вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў, вытворчасць нафтапрадуктаў, хімічная і фармацэўтычная галіны, дрэваапрацоўка, лёгкая прамысловасць.
Вялікая ўвага ў Беларусі ўдзяляецца імпартазамяшчэнню, лакалізацыі вытворчасцей і ў цэлым развіццю прамысловай інфраструктуры. Праводзіцца мадэрнізацыя і аўтаматызацыя вытворчасцей, укараняюцца сучасныя тэхналогіі, пашыраецца асартымент прадукцыі.
Для садзейнічання павышэнню канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў прыярытэтных галін прамысловасці Беларусі на ўнутраным і знешніх рынках, выяўленні перадавых прадуктаў і рашэнняў у галіне прамысловых тэхналогій, абмену перадавым вопытам у краіне штогод праводзіцца Рэспубліканскі конкурс на суісканне прэміі за дасягненні ў галіне прамысловых тэхналогій і менеджменту «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь».
Наяўныя механізмы і кампетэнцыі дадуць магчымасць у 2025 годзе адкрыць новыя магчымасці для далейшага прасоўвання перадавога вопыту айчынных прамысловых прадпрыемстваў.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 14 красавіка 2025 года. Пераможцы будуць вызначаны 20-21 мая 2025 года па 25 намінацыях у трох групах: «Прадпрыемства года», «Праект года», «Прадукт года». Больш падрабязна з умовамі конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.
Развіццё галін прамысловасці, стымуляванне павышэння якасці прадукцыі і эфектыўнасці прамысловай вытворчасці ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 12 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА