Профіль устойлівага і «разумнага» горада плануецца стварыць на пляцоўцы ЕЭК ААН - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Профіль устойлівага і «разумнага» горада плануецца стварыць на пляцоўцы ЕЭК ААН

30 мая 2020

Прадстаўнікі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта і іншых арганізацый прынялі ўдзел у вебінары, арганізаваным Сакратарыятам Камітэта па гарадскім планаванні, жыллёвай гаспадарцы і землекарыстанню ЕЭК ААН па пытанні распрацоўкі профілю ўстойлівага і «разумнага» горада.

Удзельнікі вебінара абмеркавалі мэты, задачы і наступныя крокі па стварэнні профілю ўстойлівага і «разумнага» горада. У рамках гэтай дзейнасці на пляцоўцы ЕЭК ААН плануецца прадставіць праекты і ініцыятывы, прынятыя ў гарадах для выканання мэт устойлівага развіцця, у выніку чаго мясцовыя органы ўлады атрымаюць рэкамендацыі для рэалізацыі першачарговых праектаў.

КАРТА САЙТА