Прыняты меры па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця да 2025 года - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Прыняты меры па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця да 2025 года

19 лістапада 2021

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2021 г. № 642 вызначаны меры па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады.

Зацверджаны дакумент уключае:

  • пералік праектаў па стварэнню новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
  • план-графік рэалізацыі ўказаных праектаў;
  • пералік мерапрыемстваў па развіццю інавацыйнай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь;
  • аб’ёмы фінансавання згаданых праектаў і мерапрыемстваў;
  • мэтавыя паказчыкі для рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

У пералік праектаў па стварэнню новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь, уключаны 63 найменні, у тым ліку:

  • стварэнне сучасных вытворчасцей па выпуску сродкаў зараднай інфраструктуры для электрамабіляў, а таксама вытворчасцей аўтаматызаваных складоў вертыкальнага захоўвання ліфтавага тыпу на 2017-2021 гады;
  • будаўніцтва эксперыментальнага аб’екта «Рэсурсанезалежны квартал «Дом Парк»;
  • арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла на 2016-2032 гады;
  • арганізацыя вытворчасці інавацыйнага абсталявання і камплектуючых вырабаў да яго для нафтагазавай прамысловасці;
  • будаўніцтва дыягнастычнага, палатнога, аперацыйна-рэанімацыйнага корпуса ў г. Мінску пад стварэнне ў ДУ «РНПЦ «Кардыялогія» цэнтра гібрыднай кардыяхірургіі.

Рэалізацыя названых праектаў накіравана на дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 2, 7, 9, 11, 12 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб мерах па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2021-2025 гады можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/novostipravoby/2021/november/67278/.

КАРТА САЙТА