Прыродныя рашэнні і інавацыі дапамагаюць захаванню водна-балотных угоддзяў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Прыродныя рашэнні і інавацыі дапамагаюць захаванню водна-балотных угоддзяў Беларусі

7 лютага 2022

Штогод 2 лютага ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень водна-балотных угоддзяў. Балоты гэтак жа важныя для прыроды і чалавека, як і ўразлівыя. Іх плошча скарачаецца ў тры разы хутчэй, чым плошча лясоў. З 1970 гады планета страціла 35% усіх водна-балотных угоддзяў.

Захаванню балот і аднаўленню дэградаваных і парушаных тарфянікаў удзяляецца вялікая ўвага ў Беларусі. Беларусь — адзін з лідэраў па аднаўленні тарфянікаў у Еўропе. Тарфяныя балоты займаюць каля 23% тэрыторыі краіны.

З мэтай захавання і ўстойлівага выкарыстання водна-балотных угоддзяў, акрамя забалочвання парушаных тарфянікаў, у Беларусі рэалізуецца шэраг інавацыйных прыродных рашэнняў:

  • унікальная тэхналогія пасеў балотных раслін;
  • кіраванае (зімовае) выпальванне сухой расліннасці;
  • укараненне тэхналогіі ўстойлівага выкарыстання поймавых лугоў для сенакашэння са зборам біямасы;
  • аднаўленне ўстойлівых пашавых харчовых ланцугоў;
  • транслакацыя відаў дзікіх жывёл.

Аднаўленне і захаванне водна-балотных угоддзяў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб захаванні і ўстойлівым выкарыстанні водна-балотных угоддзяў Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.by.undp.org/content/belarus/ru/home/presscenter/articles/nature_solutions_for_wetlands.html?fbclid=IwAR1MH7oBA1gRQIbyP254Y0vjZwlaubfTR2CPV_GMRRY18jc7MZE_RumRd8

КАРТА САЙТА