Прыродныя рашэнні і інавацыі дапамагаюць захаванню водна-балотных угоддзяў Беларусі

Штогод 2 лютага ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень водна-балотных угоддзяў. Балоты гэтак жа важныя для прыроды і чалавека, як і ўразлівыя. Іх плошча скарачаецца ў тры разы хутчэй, чым плошча лясоў. З 1970 гады планета страціла 35% усіх водна-балотных угоддзяў.
Захаванню балот і аднаўленню дэградаваных і парушаных тарфянікаў удзяляецца вялікая ўвага ў Беларусі. Беларусь — адзін з лідэраў па аднаўленні тарфянікаў у Еўропе. Тарфяныя балоты займаюць каля 23% тэрыторыі краіны.
З мэтай захавання і ўстойлівага выкарыстання водна-балотных угоддзяў, акрамя забалочвання парушаных тарфянікаў, у Беларусі рэалізуецца шэраг інавацыйных прыродных рашэнняў:
- унікальная тэхналогія пасеў балотных раслін;
- кіраванае (зімовае) выпальванне сухой расліннасці;
- укараненне тэхналогіі ўстойлівага выкарыстання поймавых лугоў для сенакашэння са зборам біямасы;
- аднаўленне ўстойлівых пашавых харчовых ланцугоў;
- транслакацыя відаў дзікіх жывёл.
Аднаўленне і захаванне водна-балотных угоддзяў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб захаванні і ўстойлівым выкарыстанні водна-балотных угоддзяў Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.by.undp.org/content/belarus/ru/home/presscenter/articles/nature_solutions_for_wetlands.html?fbclid=IwAR1MH7oBA1gRQIbyP254Y0v–jZwlaubfTR2CPV_GMRRY18jc7MZE_RumRd8.