1

Прывітальнае слова намесніка Міністра замежных спраў на форуме «Новыя падыходы прыцягнення моладзі да дасягнення МУР»

Паважаныя арганізатары і ўдзельнікі Форума,

Ад імя Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця вітаю Вас на гэтым мерапрыемстве, якое дазволіць разгледзець пытанні актывізацыі ўдзелу моладзі ў праектах сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны пад эгідай супрацоўніцтва з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый.

Міжнароднае вымярэнне ўстойлівага развіцця любой краіны, часткай якога з’яўляецца супрацоўніцтва з агенцтвамі ААН па лініі дасягнення МУР, арыентавана на ўсвядомленае выкарыстанне найлепшых сусветных дасягненняў і практык, перадавога міжнароднага вопыту для ўдасканалення нацыянальнай палітыкі, прававога рэгулявання або адміністравання, або вырашэння канкрэтнай больш кропкавай лакальнай праблемы.

Інстытут маладзёжных паслоў Мэт устойлівага развіцця арыентаваны на маладых і ініцыятыўных грамадзян Беларусі, якія шукаюць падтрымкі ў рэалізацыі іх ідэй і праектаў, накіраваных на паляпшэнне жыцця беларусаў. Як сама канцэпцыя ў цэлым, так і сённяшні форум і праведзены конкурс закліканы ўключыць маладых хлопчыкаў і дзяўчынак у матрыцу міжнароднага супрацоўніцтва і магчымасцей, якія прадастаўляюцца партнёрствам беларускай дзяржавы і ААН для заахвочвання актыўнай грамадзянскай пазіцыі і развіцця канкрэтных прапаноў моладзі.

Хочацца пажадаць усім хлопцам, якія сёння будуць аб’яўлены маладзёжнымі пасламі МУР, каб вы давялі вашыя праекты да канца.

Падчас гэтай працы вы набудзеце ўнікальны і неацэнны досвед. Хочацца пажадаць, каб вы актыўна прасоўвалі вашыя веды аб МУР, аб ААН, аб магчымасцях супрацоўніцтва з ААН, аб магчымасцях партнёрства ўрада, ААН і моладзі.

Поспехаў вам!