Прывітальнае слова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да ўдзельнікаў другога Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці

Дарагія сябры!
Рады вітаць вас у Мінску на Другім Нацыянальным форуме па ўстойлівым развіцці.
Падпісаўшы ў 2015 годзе разам з дзяржавамі – членамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Парадак дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, Беларусь узяла на сябе адпаведныя абавязацельствы.
Для гэтага на працягу 9 гадоў у дзяржаве забяспечваецца паступальны эканамічны рост, паглыбляецца сацыяльная інтэграцыя, укараняюцца новыя экалагічныя ініцыятывы. Дзякуючы сістэмнай рабоце па дасягненню 17 Мэт устойлівага развіцця рэспубліка стабільна займае высокія месцы ў гэтым глабальным праекце.
У той жа час, упэўнены, паспяховая рэалізацыя Павесткі немагчыма без міжнароднай салідарнасці і паўнацэннага партнёрства.
Перакананы, што сёлетні Форум не толькі стане яскравай дэманстрацыяй прагрэсу Беларусі ў дасягненні ЦУР, але і ператворыцца ў паўнавартасную дыялогавую пляцоўку па абмене перадавым вопытам. А шматлікія замежныя госці па заслугах ацэняць знакамітую нацыянальную гасціннасць беларусаў і прыгажосць нашай цудоўнай краіны.
Жадаю ўсім удзельнікам Форума плённай працы і новых поспехаў у справе дасягнення Мэт устойлівага развіцця.
Аляксандр Лукашэнка