1 красавіка 2025
1 красавіка 2025 года Кіраўнік дзяржавы падпісаў Указ № 135, які зацвярджае прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі на 2026–2030 гады.
У якасці такіх напрамкаў вызначаны найбольш перспектыўныя і запатрабаваныя для Беларусі сферы дзейнасці, якія даюць магчымасць у сярэднетэрміновай перспектыве забяспечыць актуальныя вынікі ў навукаёмістых і высокатэхналагічных сектарах эканомікі, канкурэнтныя перавагі і тэхналагічную бяспеку краіны. Гэта лічбавыя тэхналогіі і штучны інтэлект, інавацыйныя тэхналогіі ў прамысловасці, біялагічныя і медыцынскія тэхналогіі, інавацыйныя тэхналогіі ў аграпрамысловым комплексе і харчовай прамысловасці, навуковае і навукова-тэхнічнае забеспячэнне бяспекі чалавека, грамадства і дзяржавы.
Таксама, у адпаведнасці з дадзенымі прыярытэтамі будуць сфарміраваны і зацверджаны дзяржаўныя праграмы навуковых даследаванняў, навукова-тэхнічныя праграмы, Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Беларусі на 2026–2030 гады.
Рэалізацыя палажэнняў Указа «Аб прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2026–2030 гады» ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА