1

Пятая рэдакцыя Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь будзе выдадзена ў 2025 годзе

Фота: soyuz.by

20 жніўня 2024 г. у Мiнску адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Чырвоная кніга – эфектыўны механізм аховы рэдкіх і знікаючых відаў. Праца над 5-м выданнем».

5-е выданне Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь запланавана на 2025 год. У цяперашні час праводзіцца аналіз дадзеных маніторынгу жывёльнага і расліннага свету, дзяржаўных кадастраў жывёльнага і расліннага свету, навуковых і іншых даследаванняў за апошнія 10 гадоў. Па выніках дадзенай працы будуць:

  • актуалізаваны спісы рэдкіх і якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі краіны відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін;
  • падрыхтаваны макет пятага выдання Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь «Расліны» і «Жывёлы» з нарысамі па відах.

Відэа запіс прэс-канферэнцыі «Чырвоная кніга – эфектыўны механізм аховы рэдкіх і знікаючых відаў. Праца над 5-м выданнем» даступна па спасылцы.

Актуалізацыя інфармацыі аб сучасным стане рэдкіх відаў флоры і фауны, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 14, 15 і іншых МУР.