1

Пытанні аховы і выкарыстання трансгранічных водных аб’ектаў разгледжаны ў Беларусі

25 жніўня 2022 года ў Нясвіжы адбылося пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Расійскай камісіі па ахове і рацыянальным выкарыстанні трансгранічных водных аб’ектаў.

У рамках пасяджэння Сумеснай Беларуска-Расійскай камісіяй падведзены вынікі рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і выкарыстання трансгранічных водных аб’ектаў за мінулы перыяд, а таксама разгледжаны перспектыўныя напрамкі далейшага супрацоўніцтва, падпісаны Зводная праграма маніторынгу трансгранічных водных аб’ектаў па басейнах рэк Дняпро і Заходняя Дзвіна і пратакол XIII пасяджэння камісіі.

Сумеснае кіраванне воднымі рэсурсамі садзейнічае захаванню воднага патэнцыялу трансгранічных дзяржаў, павышэнню эфектыўнасці выкарыстання і аховы водных рэсурсаў, а таксама ўносіць важны ўклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 6, 13, 14, 17 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб пасяджэнні можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/o-zasedanii-sovmestnoj-belorussko-rossijskoj-komissii-po-oxrane-i-ratsionalnomu-ispolzovaniju-transgranichnyx-4378/.