Пытанні кіравання трансгранічнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыяй «Запаведнае Паазер’е» разгледжаны на сустрэчы ў Беларусі

13 мая 2022 года ў вёсцы Дабраплесы Віцебскай вобласці падпісана Палажэнне аб Змешанай Беларуска-Расійскай камісіі для каардынацыі дзейнасці па рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб стварэнні трансгранічнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі «Запаведнае Паазер’е».
Мэтай стварэння трансганічнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі з’яўляецца захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Віцебскага і Себежскага Паазер’я і садзейнічанне двухбаковаму супрацоўніцтву ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў з улікам экалагічнага, сацыяльнага і культурнага прыярытэтаў, правядзення маніторынгу навакольнага асяроддзя і вывучэння, развіцця экалагічнай асветы і турызму.
Сумеснае кіраванне трансгранічнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыяй «Запаведнае Паазер’е» зробіць важны ўнёсак у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб першым паседжанні Змешанай Беларуска-Расійскай камісіі можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/o-realizatsii-soglashenija-mezhdu-pravitelstvom-respubliki-belarus-i-pravitelstvom-rossijskoj-federatsii-4200/?fbclid=IwAR3lbBa57wQ8s00M69uDVPU_402Tkkx2uJXj4EywnatRarzS4eYpmvPmF8c.