1

Пытанні працы Рэспублікі Беларусь па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця разгледзелі на круглым стале ў Міністэрстве замежных спраў

2 сакавіка 2020 г. у Міністэрстве замежных спраў прайшоў круглы стол, на якім былі разгледжаныя пытанні працы ў Рэспубліцы Беларусь у галіне дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця.

Круглы стол адкрыў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Ён падкрэсліў важнасць захавання пераемнасці ў працы па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця на нацыянальным узроўні і адзначыў, што вопыт дзейнасці ў гэтым кірунку пацвердзіў вернасць рашэння аб ускладанні функцый Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця на парламентарыя высокага ўзроўню. Гэта дазволіла пашырыць кола ўдзельнікаў ўзаемадзеяння ў сферы ўстойлівага развіцця.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей павіншаваў Анатоля Ісачанка, намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з прызначэннем на пасаду Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця і запэўніў ў гатоўнасці Міністэрства замежных спраў (як Сакратарыята Нацыянальнага каардынатара па дасягненню МУР) аказваць неабходнае садзейнічанне.

Уладзімір Макей уручыў Марыяне Шчоткінай нагрудны знак адрознення органаў дыпламатычнай службы «Партнёрства» за забеспячэнне сістэмнай працы ў сферы ўстойлівага развіцця, унёсак у міжнароднае супрацоўніцтва і ўмацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі на міжнароднай арэне. Мар’яна Шчоткіна займала пасаду Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця з 25 мая 2017 года па 13 лютага 2020 года.

Удзельнікі круглага стала абмеркавалі перспектывы сумеснай дзейнасці нацыянальных і замежных партнёраў у кантэксце выканання Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, каардынацыю нацыянальных намаганняў, міжнароднае супрацоўніцтва, распрацоўку сумесных з ААН праграмных дакументаў па тэматыцы ўстойлівага развіцця. Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Іаана Казана-Вішнявецкі, а таксама кіраўніцтва агенцтваў ААН (ПРААН, ЮНІСЕФ і ЮНФПА) пацвердзілі гатоўнасць працягваць цеснае ўзаемадзеянне і аказваць падтрымку намаганням Рэспублікі Беларусь па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця.

Па інфармацыі Міністэрства замежных спраў