Пытанні прымянення медыяцыі ў адукацыі, крымінальным працэсе, бізнесе абмеркавалі на форуме ў Мінску

10 сакавіка 2022 года ў Менску прайшоў Форум практычнай медыяцыі. У Форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі навучальна-практычнай установы «Цэнтр «Медыяцыя і права», грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», Беларускай натарыяльнай палаты, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і іншых арганізацый.
Праца Форума праходзіла ў наступных секцыях:
- Медыяцыя ў адукацыйнай сферы як інвестыцыя ў будучыню;
- Аднаўленчая медыяцыя як інструмент аднаўленчага правасуддзя;
- Бізнес-медыяцыя як стратэгія развіцця прадпрымальніцкага асяроддзя.
Прымяненне медыяцыі з’яўляецца важным укладам у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 16 і іншых ЦУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб практычнай медыяцыі ў Беларусі можна азнаёміцца на сайце: https://mediation-law.by/.