1

Пытанні традыцыйных сямейных каштоўнасцей абмеркавалі на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску

16 кастрычніка 2023 года ў Мінску прайшла Міжнародная канферэнцыя «Сям’я ў цэнтры сацыяльна-дэмаграфічнай палітыкі дзяржавы», арганізаваная Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны пры падтрымцы Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, дэпутацкага корпуса, навуковай супольнасці, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь.

На канферэнцыі разгледжаны пытанні дзяржаўнай сямейнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, сучасныя тэндэнцыі і дэтэрмінанты нараджальнасці ў кантэксце магчымасцей уплыву дэмаграфічнай палітыкі, адказнае бацькоўства, інклюзія ў сям’і, новыя тэхналогіі ў падрыхтоўцы будучых мам і тат да родаў, духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі, павышэнне бацькоўскіх кампетэнцый у выхаванні дзяцей і інш.

Падтрымка і абарона сям’і, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства з’яўляюцца важным элементам рэалізацыі Павесткі для ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.