1

Пытанні ўстойлівага развіцця краіны абмяркоўваюцца на VI Усебеларускім народным сходзе

З 11 па 12 лютага 2021 года ў Мінску праходзіць VI Усебеларускі народны сход. Дэлегаты абмяркоўваюць вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады і асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады. На парадку дня пытанні забеспячэння сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве і павелічэння дабрабыту грамадзян дзякуючы якаснаму росту эканомікі, нарошчвання сацыяльнага капіталу, стварэнню камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі. Ключавыя задачы – скараціць залежнасць эканамічнага росту ад вуглевадароднай сыравіны, павялічыць экспартны патэнцыял за кошт высокатэхналагічных тавараў, запусціць новы інвестыцыйны цыкл.

Акрамя гэтага, на VI Усебеларускім народным сходзе абмяркоўваюцца пытанні эфектыўнага мясцовага самакіравання, моладзевай палітыкі, удасканалення сістэмы адукацыі, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, рэгіянальнага развіцця. Усе пытанні, якія абмяркоўваюцца, наўпрост суадносяцца з імплементацыяй Рэспублікай Беларусь Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

Актуальныя навіны VI Усебеларускага народнага сходу можна даведацца на vsebel.by.