Пытанні забеспячэння занятасці насельніцтва абмеркавалі ў Мінску

10 сакавіка 2022 года ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Дзяржаўная палітыка ў галіне садзейнічання занятасці насельніцтва». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога і Мінскага абласнога выканаўчых камітэтаў.
У ходзе прэс-канферэнцыі ўдзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні рэалізацыі сацыяльнай палітыкі дзяржавы ў галіне садзейнічання беспрацоўным грамадзянам у працаўладкаванні, у тым ліку электронныя кірмашы вакансій, перасяленне беспрацоўных і членаў іх сем’яў на новае месца жыхарства, адаптацыя да працоўнай дзейнасці людзей з інваліднасцю, фінансаванне наймальнікаў і інш
Забеспячэнне эфектыўнай занятасці насельніцтва з’яўляецца істотным укладам у павышэнне ўзроўню жыцця чалавека, зніжэнне сацыяльнай няроўнасці, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8, 10 і іншых МУР.
Відэазапіс прэс-канферэнцыі можна знайсці па спасылцы: https://www.youtube.com/channel/UCDoyKIop0fqy_hVQgvxIpwQ/videos.