26 красавіка 2022
20 красавіка 2022 года ў Менску адбылася прэс-канферэнцыя «Зялёная Беларусь. Захаванне натуральных экасістэм, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, стварэнне чыстага і камфортнага асяроддзя», прымеркаванае да Міжнароднага дня Маці-Зямлі, які штогод адзначаюць 22 красавіка. Свята ўстаноўлена рашэннем Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 2009 годзе і заклікана нагадаць, што кожны з нас абавязаны сваім існаваннем нашай планеце і яе экасістэмам.
У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі абмеркавалі пытанні развіцця экатурызму ў Беларусі з мэтай садзейнічання зялёнаму пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага росту, а таксама спосабы захавання і ўстойлівага выкарыстання натуральных экасістэм, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці.
Відэа прэс-канферэнцыі даступна па спасылцы.
http://www.dompressy.by/2022/04/21/20-aprelya-2022-sostoyalas-press-konferenciya-priurochennaya-k-mezhdunarodnomu-dnyu-materi-zemli-22-aprelya-na-temu-zelyonaya-belarus-soxranenie-estestvennyx-ekosistem-biologicheskogo-i-landsha/.
Захаванне і ўстойлівае выкарыстанне натуральных экасістэм, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб захаванні прыроды Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/22-aprelja-mezhdunarodnyj-den-materi-zemli-4156/
КАРТА САЙТА