Распрацавана сістэма маніторынгу рэалізацыі правоў дзяцей з інваліднасцю, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах

У рамках праекта «Ведаць, каб дапамагаць» у Беларусі распрацаваная сістэма маніторынгу рэалізацыі правоў дзяцей з інваліднасцю, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах.
Сістэма маніторынгу дазваляе зразумець, як правы дзіцяці ажыццяўляюцца ў яго штодзённым жыцці. Яна накіраваная на паляпшэнне рэалізацыі правоў дзяцей і пашырае магчымасці дзяцей з інваліднасцю карыстацца правамі, гарантаванымі Канвенцыяй аб правах дзіцяці і Канвенцыяй аб правах людзей з інваліднасцю.
У аснове сістэмы маніторынгу – права на сям’ю, права на абарону ад гвалту і эксплуатацыі, права на адукацыю, права на здароўе, права на неўмяшанне ў асабістае жыццё і павагу адрозненняў, прынцып роўнасці ўсіх дзяцей.
Укараненне сістэмы маніторынгу рэалізацыі правоў дзяцей з інваліднасцю, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах, будзе спрыяць рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця 3 «Добрае здароўе», 4 «Якасная адукацыя», 10 «Памяншэнне няроўнасці».
Больш інфармацыі пра праект можна знайсці на афіцыйным сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.